Навіны Палесся - Палескі Касьян

Жыў доктар у нашей мясціне,
Няма ўжо такіх дактароў:
Паставіць ён банкі ці п'яўкі -
І заўтра ты жыў і здароў.
Дарадчык, суддзя, павітуха,
Мужыцкі сівы кастапраў,
Ён ведаў душу кожнай хаты,
Сакрэты ўсіх кветак і траў.

 

З паэтам цяжка спрачацца, але ўсё ж Пімен Панчанка, як гаворыцца, перабірае. Ёсць, не перавяліся яшчэ, на шчасце, народныя лекары на Палессі. І каб, напрыклад, не захапіцца ўсхваленнем здольнасцей земляка-пінчука, я і выкарастаў паэтычны вобраз, паколькі ён з арыгіналам адзін да аднаго, з тым усяго адрозненнем, што наш кастапраў сімпатычны бландзін з дыпломам прафесійнага медыка. Завуць яго Валянцін Валянцінавіч Якутовіч.

 

Вучань доктара Касьяна - у медыцынскім свеце гэта многа значыць. Доктар Валянцін Якутовіч, выпускнік Мінскага медінстытута, стажыраваўся ў Касьяна і навучыўся выдатна "рамантаваць" людскія "каркасы".

 

"Рамонт" пазваночніка - цяжкая праца, акрамя якой неабходна яшчэ веды і спачуванне хворым. Усё гэта ёсць у Валянціна Якутовіча. Вось што ён кажа:

- Я прымаю людзей штодзённа і без абмежаванняў, дапамагаю пры вывіхах, астэахандрозах, радыкуліце. Адначасова і найчасцей пры гэтым пацыенты атрымліваюць палёгку ад галаўнога болю, гастрыту, язвы і іншых недамаганняў. Я добра ведаю свю справу і без цяжкасцей звычайна "намацваю" змяненні ў пазванках. А затым праводжу сеансы масажу, колькасць якіх залежыць ад ступені захворвання і стану пацыента.

 

Як мне вядома, у знакамітага Касьяна вучыліся 700 чалавек, а практыкуюць зараз каля дзесяці. У Беларусі ж 10 гадоў бесперапыннага стажу мае толькі адзін вучань - пінчанін Валянцін Якутовіч.

 

Радыкуліт - хвароба ўсіх часоў, паноў і батракоў. І штодзённы натоўп на прыём сведчыць: да Якутовіча ідуць за выратаваннем не толькі пінчукі і не адны таўстасумы. Жыхары Хабараўска, Омска, іншых гарадоў Расіі, Украіны, Прыбалтыкі едуць у Пінск, пачуўшы пра талент маладога доктара.

 

І яшчэ. Нядаўна ён прыняў свайго тысячнага пацыента. Ім быў жыхар вёскі Белін Драгічынскага раёна Васіль Адамавіч Шкілюк.

 

А зараз інфармація для чатычоў. Прачытаўшы гэтую публікацыю ў газеце, людзі зацікавяцца адрасам доктара. Ён прымае ў Пінску па адрасу: вуліца Брэсцская, 2, "Салон прыгажосці". Ніякіх абмежаванняў няма. Людзей здалёку Валянцін Якутовіч прыме ў дзень іх прыезду за дапамогай.

 

Міхаіл САЎЧАНКА
Фота Міхаіла ЛІНКЕВІЧА

Другие материалы в этой категории: Пинский Вестник - Человек Среди Людей »

Телефон

+375 29 6311144